Брытанцу атрымалася разагнацца на веласіпедзе да 280 кіламетраў за гадзіну

19 августа 2019

Брытанец Ніл Кемпбел устанавіў новы сусветны рэкорд. Яму атрымалася разагнацца на веласіпедзе да 280 кіламетраў за гадзіну. Хуткасць спартсмен набіраў за аўтамабілем Porsche Cayenne, які разразаў перад ім паветра. Рэкорд быў зафіксаваны на 200-метровым адрэзку, яго брытанец пераадолеў ужо без дапамогі аўто. Адзначым, што папярэдні рэкорд у 1995 годзе ўстанавіў галандзец Фрэд Ромпельберг. Ён разагнаўся да 269 кіламетраў за гадзіну.