Брытанцам прапанавалі заняткі ёгай з лемурамі

4 апреля 2019

Сустрэча з дзікай прыродай або  лемога. Адзін з гатэляў Вялікабрытаніі  дадаў у сваю аздараўленчую праграму занятак ёгай  з лемурамі. Гэтыя макраносыя насельнікі мясцовага парку даўно прывыклі да людзей і лёгка ідуць на кантакт, а некаторыя позы ёгі прымаюць зусім натуральна. На ўроках ёгі - лемогі -  госці могуць медытаваць у кампаніі з лемурамі, забываючы пра стрэсы, бяссонніцу і дрэнную экалогію  і, як пераконваюць спецыялісты, становяцца значна больш  шчаслівымі.