У Брытаніі з-за эканамічнага крызісу і росту кошту жыцця жыхарам прапаноўваюць перагледзець свой звыклы рацыён на карысць жучкоў, чарвякоў і насякомых. Адна з брытанскіх сетак дыскаўнтараў задумалася аб запуску продажаў ядомых насякомых, паведамляе Daily Mail. Выданне адзначае: цвыркуны з'яўляюцца даступнай і таннай крыніцай бялку.
Вось толькі самім брытанцам больш даспадобы рыбіны галовы і танныя кансервы. Мясцовыя жыхары літаральна змятаюць гэтыя тавары з паліц супермаркетаў, інфармуе "Таймс". Так, продажы рыбіных галоў у краіне выраслі на 34 %, а кансерваў на 36 %.













