Кабмін можа распасціся ўжо на наступным тыдні: паводле звестак "Сандэй Таймс", шэсць ключавых членаў урада гатовы падаць у адстаўку ў выпадку прыняцця сцэнарыя Brexit без пагаднення з ЕС. Другая частка кабінета, якая складаецца з прыхільнікаў выхаду Каралеўства з Еўрасаюза, таксама пагражае адстаўкай. Іх не задавальняе варыянт, пры якім прэм'ер падтрымае адтэрміноўку Brexit або выступіць за захаванне членства краіны ў Мытным саюзе. Прадстаўнікі лейбарыстаў зноў пачынаюць гаварыць пра галасаванне па вотуме недаверу Тэрэзе Мэй.
Брытанскаму ўраду пагражае раскол з-за Brexit
1 апреля 2019













