Брытанскі ўрад мае намер аб’явіць датэрміновыя выбары, калі Еўрасаюз перанясе Брэксіт

23 октября 2019
Брытанскі ўрад  мае намер аб’явіць датэрміновыя выбары ў выпадку, калі Еўрасаюз перанясе Брэксіт. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на крыніцу ў канцылярыі Борыса Джонсана. Гаворка ідзе пра трохмесячную адтэрміноўку, якую можа атрымаць Лондан пасля пасяджэння Палаты абшчын, якое адбылося напярэдадні. Дэпутаты папярэдне адобрылі пагадненне, якое прапанаваў брытанскі прэм'ер, аднак адмовіліся разглядаць яго ў сціснутыя тэрміны. Урад адводзіў на гэта пытанне ўсяго тры дні.  Пасля гэтага кіраўнік Еўрасавета Дональд Туск сказаў, што будзе рэкамендаваць лідарам ЕС згадзіцца на перанос Брэксіта на больш позні тэрмін.