Брытанскі турыст паплаціўся за цікаўнасць

5 июня 2018

Пол Тэрнер паспрабаваў зняць на камеру самалёт, які ўзлятаў, і… паветраны паток збіў англічаніна з ног. Інцыдэнт адбыўся ў аэрапорце на грэчаскім востраве Скіятас. Сам англічанін успрыняў сітуацыю з гумарам. Ён адзначыў, што наступны раз, напэўна, выбера іншы пункт для здымак. Але гэта не дакладна.