Брытанскі савет моды абвясціў пераможцаў цырымоніі British Fashion Awards 2013

3 декабря 2013

У галасаванні ўзялі ўдзел больш за трыста прызнаных экспертаў моднай індустрыі. Каб падтрымаць намінантаў або самім пазмагацца за прэстыжны прыз, у лонданскім тэатры Калізей сабраліся самыя яркія селебрыці: Кейт Мос, Рыта Ора, Данатэла Версачэ і многія іншыя. Прэстыжнае званне міжнароднага дызайнера - 2013 сёлета атрымала Міуча Прада. Мадэллю года стала Эдзі Кэмпбел. Лепшымі дызайнерамі былі прызнаныя Burberry - за мужчынскую моду і Крыстафер Кейн - за жаночую.