Брытанскі прэм'ер Тэрэза Мэй стала першым замежным лідарам, які наведаў Вашынгтон пасля інаўгурацыі Дональда Трампа

27 января 2017

Брытанскі прэм'ер Тэрэза Мэй стала першым замежным лідарам, які наведаў Вашынгтон пасля інаўгурацыі Дональда Трампа. Кіраўнік кабміна Злучанага Каралеўства абмеркавала з амерыканскім лідарам барацьбу з тэрарызмам і сітуацыю ў Сірыі.

Таксама Мэй заявіла, што Вялікабрытанія і ЗША не будуць вяртацца да правальнай палітыкі ўмяшання ў справы іншых дзяржаў. Адмысловую ўвагу палітыкі надалі адносінам Лондана і Вашынгтона з Масквой. Як паведамляюць амерыканскія СМІ, Тэрэза Мэй перасцерагла Дональда Трампа ад збліжэння з Расіяй, заклікаўшы Захад узаемадзейнічаць з гэтай краінай з пазіцыі сілы. Раней новы гаспадар Белага дома выказаў упэўненасць, што яму ўдасца паладзіць з Уладзімірам Пуціным. А літаральна некалькі гадзін таму саветнік Прэзідэнта ЗША Келіэн Конуэй распавёў журналістам, што Вашынгтон разглядае магчымасць адмены антырасійскіх санкцый. У той жа час рэзкае пахаладанне назіраецца ў адносінах ЗША і Мексікі.

Сёння стала вядома, што Дональд Трамп мае намер увесці 20-працэнтны падатак на тавары з лацінаамерыканскай краіны, а атрыманыя грошы накіраваць на будаўніцтва сцяны ўздоўж мяжы з Мексікай.