Брытанскі прэм'ер перадаў паўнамоцтвы кіраўніку МЗС

7 апреля 2020
Брытанскі прэм'ер Борыс Джонсан праз каранавірус застаецца ў бальніцы пад назіраннем медыкаў. Напярэдадні яго стан пагоршыўся. Зараз палітык знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі. Колькі зойме лячэнне, пакуль невядома. Часова выконваць абавязкі прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі будзе кіраўнік МЗС Дамінік Рааб.