Брытанскі парламент разгледзіць прапанову пачаць авіяўдары ў Іраку

26 сентября 2014

Брытанскі парламент сёння разгледзіць прапанову прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана пачаць у Іраку авіяўдары па пазіцыях баевікоў групоўкі Ісламская дзяржава. Плануецца, што канчатковае рашэнне па гэтым пытанні брытанскія дэпутаты прымуць за адзін дзень. Мяркуючы па ўсім, ініцыятыву Кэмерана падтрымаюць большасцю галасоў. Паводле слоў аналітыкаў, аб сухапутнай аперацыі на іракскай тэрыторыі размовы пакуль не ідзе. З пачатку ваенных дзеянняў ВПС ЗША і Францыі ўжо нанеслі больш за 200 кропкавых авіяўдараў па Іраку.