Брытанскі парламент правядзе экстранныя дэбаты аб пераносе галасавання па Брэксіце

11 декабря 2018

Брытанскі парламент сёння правядзе экстранныя дэбаты ў сувязі з учарашнім рашэннем Тэрэзы Мэй аб пераносе галасавання па Брэксіце. Ініцыятарам збору стаў лідар Лейбарысцкай партыі Джэрэмі Корбін. Ён падкрэсліў, што сваімі дзеяннямі Мэй ігнаруе парламенцкія рашэнні.

Абмяркоўваць сітуацыю будуць і ў Еўрасаюзе. Дональд Туск збірае саміт па Брэксіце ў гэты чацвер. Пераглядаць дамову не збіраюцца, аднак кіраўніцтва ЕС гатовае дапамагчы з ратыфікацыяй пагаднення, адзначыў кіраўнік Еўрапейскага саюза.