На такі крок Лондан пайшоў праз павелічэнне колькасці мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна патрапіць у Вялікабрытанію з Францыі на лодках. Скотленд-Ярд паведамляе, што толькі летась падобным чынам у каралеўства паспрабавалі прарвацца 539 чалавек. На іншым беразе праліва французская паліцыя затрымала яшчэ 227 бежанцаў, якія планавалі перасячы Ла-Манш.













