Брытанскі дызайнер стварыў паясную сумку, падобную на жывот

20 сентября 2017

У Інтэрнэце ўсё большую папулярнасць набірае незвычайны трэнд - брытанскі дызайнер Альберт П’юкіз стварыў паясную сумку, падобную на жывот, які выглядае з-пад майкі. Спачатку дызайнер зрабіў тэставую версію і выклаў фатаграфіі на старонку ў сацсетцы. Незвычайны аксесуар адразу стаў аб'ектам увагі карыстальнікаў. Паводле слоў П’юкіза, да яго паступіла ўжо некалькі прапаноў ад інвестараў. Свой выраб дызайнер назваў Dadbag і прыдумаў шэсць яго варыяцый. Чакаецца, што хутка сумкі паступяць у продаж.