Брытанскія вайскоўцы ўмацоўваюць дамбы на паўднёвым усходзе Англіі

10 февраля 2014

На гэтым тыдні там прагназуюцца моцныя дажджы, а як вынік, павышэнне вады ў рэках. Метэаролагі папярэджваюць, што з берагоў можа выйсці Тэмза, як гэта ўжо адбывалася ў сярэдзіне студзеня. Напярэдадні ў Англіі загінуў 7-гадовы хлопчык. Дзіця ратавальнікі знайшлі ў затопленым доме. Найвышэйшы - чырвоны - узровень небяспекі паводак захоўваецца таксама ў Партугаліі і Францыі.