Брытанскія спецслужбы маглі перахопліваць перапіску журналістаў сусветных СМІ

20 января 2015

Размова ідзе пра электронныя лісты супрацоўнікаў такіх мас-медыя, як Бі-бі-сі, "Рэйтэр", "Нью-Ёрк Таймс" і "Вашынгтон Пост". Пра гэта піша брытанская газета "Гардыян". Займаўся гэтым нібы Цэнтр урадавай сувязі. Многія журналісты ўжо выказалі абурэнне ў сувязі з такой дзейнасцю. Звыш ста рэдактараў падпісалі адкрыты ліст у адрас брытанскага прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана ў знак пратэсту супраць сачэння.