Брытанскія прынцы Уільям і Гары перайшлі на цёмны бок Сілы

19 ноября 2017

Члены каралеўскай сям'і зняліся ў новай частцы "Зорных войнаў" у ролі імперскіх штурмавікоў. Аб гэтым паведаміў Джон Баега, выканаўца адной з галоўных роляў у новых частках сагі.

Акцёр адзначыў, што гледачы ці наўрад змогуць пазнаць Уільяма і Гары. Падчас здымак іх твары былі закрытыя шлемамі. Восьмы эпізод "Зорных войнаў" - "Апошнія джэдаі" - выйдзе ў сусветны пракат у сярэдзіне снежня.