Брытанскія эксперты па кібербяспецы склалі рэйтынг самых небяспечных пароляў

23 апреля 2019

Сярод усіх узламаных акаўнтаў узначальвае ТОП - лічбавы пасворд - "123456". Яго выкарысталі больш за 23 мільёны інтэрнэт-карыстальнікаў. На другім месцы - даўжэйшая версія - ад 1 да 9. Далей ідуць паролі ў выглядзе слова, складзенага па першых літарах на клавіятуры - "QWERTY",   а таксама слова "пароль" на англійскай мове. Таксама адзначаецца, што шматлікія карыстальнікі неабдумана выбіраюць імёны супергерояў, назвы футбольных клубаў і музычных груп.