Брытанскія дэпутаты жадаюць раскрыць імёны расіян, якія захоўваюць грошы ў афшорах

26 апреля 2018

Парламент на наступным тыдні збіраецца прагаласаваць за законапраект, што прадугледжвае публічнае раскрыццё імён бенефіцыяраў на Брытанскіх, Віргінскіх і Кайманавых астравах. Дакумент распрацаваны са згоды прэм'ер-міністра Тэрэзы Мэй. Да гэтага часу брытанскія заморскія тэрыторыі вызваляліся ад дзеючага патрабавання раскрываць асобы ўладальнікаў актываў. Рэформу празрыстасці ў выпадку прыняцця павінны будуць правесці да 2020 года.