Гэта пацвердзіў прадстаўнік Букінгемскага палаца. Аперацыя была праведзеная ў прыватнай лонданскай бальніцы імя Эдварда VІІ. Адзначаецца, што пры гэтым 92-гадовая Лізавета не адмяніла свайго ўдзелу ў запланаваных мерапрыемствах з нагоды Дня нараджэння каралевы. Віншавальнае пасланне ў сувязі з нацыянальным святам накіраваў і Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка выказаў манаршай асобе "сардэчныя пажаданні добрага здароўя і плённай дзейнасці", а народу Злучанага Каралеўства Прэзідэнт пажадаў міру і росквіту.
Брытанская каралева Лізавета ІІ паспяхова перанесла аперацыю па выдаленні катаракты
9 июня 2018













