Брытанская IT-кампанія распрацавала імунныя пашпарты

22 мая 2020
У іх укараненні аўтары гатовы дапамагчы любому ўраду планеты. У аснове тэхналогіі той жа прынцып, што выкарыстоўваецца пры анлайн-плацяжах. Перш за ўсё ствараецца банк даных, які дазваляе любому чыноўніку або арганізацыі ўдакладніць стан здароўя таго ці  іншага чалавека. Інфармацыя  даступная праз дадатак смартфона. Пры гэтым нічые асабістыя звесткі не выдаюцца - па запыце паведамляюць толькі "імунны статус". Аўтары лічаць, што дадатак можа выкарыстоўвацца для доступу ў метро, гасцініцы, аэрапорты і любыя месцы   з вялікай колькасцю людзей.