Брытанская Гардыян апублікавала толькі 1% выкрыццяў Сноўдэна

4 декабря 2013
Аб гэтым заявіў галоўны рэдактар выдання Алан Расбрыджэр. Апублікавана дбайна падабраная серыя файлаў, пры гэтым газета не называла імёнаў супрацоўнікаў спецслужб. У распараджэнні выдання знаходзіцца каля 60 тысяч сакрэтных файлаў. Тым часам, французскія СМІ паведамляюць, што памочнік Сноўдэна - журналіст Глен Грынвальд - мае намер апублікаваць новыя паперы, звязаныя з дзейнасцю амерыканскіх спецслужб.