Брытанская авіякампанія British Midland Regional Limited аб’явіла аб спыненні дзейнасці

17 февраля 2019

Афіцыйная прычына - рост цэн на паліва. Паводле слоў экспертаў, не апошнюю ролю ў банкруцтве перавозчыка адыграў будучы Брэксіт. Кіраўніцтва кампаніі прызнае, што заключыць шэраг кантрактаў на палёты ў краіны ЕС не атрымалася. Нядаўна Брусель прыняў рашэнне выключыць брытанскія авіякампаніі з паўнавартаснага ўдзелу ў сістэме гандлю выкідамі. Усе рэйсы перавозчыка спынены, а сёння паўтары тысячы пасажыраў павінны былі ляцець рэйсамі авіякампаніі.