Брытанія заробіць на вяселлі прынца Гары каля паўтара мільярда долараў

18 мая 2018

Згодна з апошнімі падлікамі, Брытанія заробіць на вяселлі прынца Гары каля паўтара мільярда долараў. А гарантаваць бяспеку вяселля года будуць больш за 4 тысячы паліцэйскіх.

Толькі сёння раскрылася і галоўная інтрыга: Меган Маркл павядзе да алтара прынц Чарльз. Бацька актрысы не зможа прысутнічаць на цырымоніі з-за перанесенага сардэчнага прыступу, прынамсі, такая афіцыйная версія. У паведамленні Кенсінгтонскага палаца гаворыцца: "Прынц Уэльскі рады магчымасці прыняць спадарыню Маркл у каралеўскую сям'ю такім спосабам". На заўтрашнюю ўрачыстасць запрошана больш за 2600 простых брытанцаў. Госці змогуць назіраць за прыбыццём жаніха і нявесты ў Віндзорскі замак, прасачыць за карэтным шэсцем у момант ад'езду з рэзідэнцыі.