Брытанія патрабуе ад Гардыян знішчыць перададзеныя Сноўдэнам матэрыялы

20 августа 2013

Пра гэта расказаў галоўны рэдактар выдання Алан Расбрыджэр. Паводле яго слоў, пасля таго, як Гардыян апублікавала выкрывальныя артыкулы, з ім звязаўся брытанскі палітык. Яго імя Расбрыджэр не называе. Мужчына запатрабаваў сцерці ўсе сакрэтныя матэрыялы. Атрымаўшы адмову, улады накіравалі ў выданне сваіх супрацоўнікаў, якія знішчылі дыскі камп'ютараў з лістамі ад Сноўдэна.

Напярэдадні ў лонданскім аэрапорце Хітрау затрымалі журналіста Давыда Міранду - ён супрацоўнічае з карэспандэнтам Гардыян Гленам Грынвальдам і прымаў удзел у публікацыі выкрыццяў. Міранду дапытвалі дзевяць гадзін. Абвінавачанні так і не прад'явілі, але камп'ютар, тэлефон, карты памяці і гульнявую прыстаўку ў журналіста забралі.