Брытанія віншуе прынца Уільяма і Кейт Мідлтан з нараджэннем сына

24 апреля 2018

Брытанія ўрачыста віншуе прынца Уільяма і яго жонку Кейт Мідлтан з нараджэннем сына, гэта ўжо трэцяе дзіця каралеўскай пары.

У небе над Гайд-паркам і Таўэрам сёння грымелі салютныя залпы.

Спадчыннік брытанскага прастола прынц Чарльз, зразумела, таксама павіншаваў маладых бацькоў.

"Нараджэнне яшчэ аднаго ўнука - гэта вялікая радасць, бяда ў тым, што я не ведаю, як буду спраўляцца з усімі імі", - пажартаваў Чарльз на старонцы “Твітара”.