Брытанія прыпыняе двухбаковыя сувязі з Расіяй

14 марта 2018

Як заявіла прэм'ер Тэрэза Мэй, гэта звязана з атручваннем былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля. Лондан абвінавачвае ў гэтым інцыдэнце Маскву. Кіраўнік урада запатрабавала высылкі са Злучанага Каралеўства 23 расійскіх дыпламатаў, на зборы ім далі тыдзень. Туманны Альбіён узмоцніць кантроль прыватных самалётаў і зробіць больш жорсткімі праверкі на мытні. Брытанскі прэм'ер паабяцала заклікаць Савет Бяспекі ААН прыняць міжнародныя меры ў дачыненні да Расіі.