Брытанія адмяняе ўсе авіярэйсы з Шарм-эль-Шэйха

5 ноября 2015

Брытанія адмяняе ўсе авіярэйсы з егіпецкага Шарм-эль-Шэйха ў Злучанае Каралеўства і назад. Выклікана гэта сур'ёзнымі падазрэннямі, што прычынай крушэння расійскага самалёта на Сінайскім паўвостраве стала выбухное прыстасаванне. Гэта заявіў кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі па выніках нарады надзвычайнага камітэта. З такім распараджэннем выступіла таксама ўпраўленне авіяцыі Ірландыі. Нагадаем, раней шэраг вядучых авіякампаній змяніў маршруты сваіх самалётаў, якія пралягалі над Сінайскім паўвостравам.

У сваю чаргу, у Маскве і Каіры заявілі, што пакуль няма пацвярджэнняў, што лайнер мог упасці ў выніку тэракта. Зараз эксперты займаюцца вывучэннем бартавых самапісцаў. Ёсць даныя, што самалёт упаў ў выніку выбуху. Не выключана, што здэтанавала паліва. Самапісец аказаўся моцна пашкоджаны. Як паведамляюць улады Егіпта, расшыфроўка яго даных пакуль не пачыналася. Нагадаем, авіякатастрофа, адбылася 31 кастрычніка. Аэробус "Кагалымавія", які выконваў рэйс Шарм-эль-Шэйх - Санкт-Пецярбург, разбіўся праз 23 хвіліны пасля ўзлёту. На борце знаходзіліся 217 пасажыраў і 7 членаў экіпажа. Усе яны загінулі.