Брытанія можа далучыцца да авіяўдараў у Іраку

26 сентября 2014
Ваенна-паветраныя сілы Брытаніі ўжо сёння могуць атрымаць загад далучыцца да ЗША і Францыі, якія наносяць удары па пазіцыях баевікоў Ісламскай дзяржавы ў Іраку. У брытанскім парламенце пачалося абмеркаванне рэзалюцыі, якая санкцыянуе авіяналёты. Напярэдадні яе ўжо адобрыў урад Злучанага Каралеўства. Паводле апытанняў, далёка не ўсе брытанцы падтрымліваюць ініцыятыву Дэвіда Кэмерана. Акцыя пратэсту прайшла напярэдадні недалёка ад рэзідэнцыі прэм'ера на Даўнінг-стрыт. Паводле слоў тых, хто сабраўся, сітуацыю ў Іраку авіяўдары сапраўды не палепшаць, а пацярпець падчас гэтага могуць і мірныя жыхары.