Брытаніі пагражаюць датэрміновыя парламенцкія выбары

10 октября 2019

Пры чарговым правале перамоў па "Брэксіце" брытанскі парламент можа правесці датэрміновыя выбары. Газета "Сан" са спасылкай на крыніцы піша, што кіраўнік Лейбарысцкай партыі Джэрэмі Корбін будзе гатовы падтрымаць прапанову ўрада, калі прэм'ер Борыс Джонсан паставіць гэтае пытанне на галасаванне 21 кастрычніка, не здолеўшы дасягнуць пагаднення з Бруселем. Адзначаецца, што па законе ён будзе абавязаны прасіць перанесці дату выхаду Злучанага Каралеўства з Еўрасаюза, калі здзелка так і не будзе заключана да канца наступнага тыдня.