Брытанец зрабіў дзяўчыне прапанову ў самалёце, спалохаўшыся авіякатастрофы

23 октября 2017
Лонданскі адвакат Крыс Джынс ляцеў са сваёй умілаванай Кейсі з Аўстраліі на Балі. Ён збіраўся зрабіць прапанову на востраве, аднак памяняў свае планы, калі зразумеў, што яны могуць і не даляцець. Пакуль астатнія пасажыры крычалі ад жаху, Крыс прапанаваў Кейсі выйсці за яго замуж. Яна пагадзілася. Пазней пара пацвердзіла сваё рашэнне яшчэ раз, але ўжо на зямлі. Лайнер з-за непаладак зрабіў вымушаную пасадку ў Аўстраліі.