Brexit просяць перанесці на 30 чэрвеня

20 марта 2019

Brexit пераносіцца. Афіцыйны запыт аб адтэрміноўцы выхаду краіны з супольнасці брытанскі ўрад накіраваў ЕС. Лёсавызначальную дату, 29 сакавіка,   просяць перанесці на 30 чэрвеня. Прэм'ер-міністр каралеўства Тэрэза Мэй паабяцала, што за гэты час унясе дадатковыя прапановы па абароне ўнутранага рынку. І спадзяецца, што тады спікер брытанскага парламента пагодзіцца дазволіць трэці раз правесці галасаванне па праекце пагаднення з ЕС. У Бруселі ўжо незадаволеныя: там заклікаюць Лондан скончыць працэс выхаду з Еўрасаюза да выбараў у Еўрапарламент 23-26 мая. А эксперты з новай сілай пачалі прадракаць Тэрэзе Мэй вымушаную адстаўку.