Бразільскі сёрфінгіст Карлас Бурле пабіў рэкорд Гарэта Макнамары

29 октября 2013

Бразільскі сёрфінгіст Карлас Бурле, здаецца, пабіў рэкорд Гарэта Макнамары, злавіўшы гіганцкую хвалю ў Прая-ду-Нортэ ў Партугаліі. Адбылося гэта абсалютна выпадкова. Бурле, аказваецца, ратаваў калегу - вялізных хваль чакала для сваіх новых дасягненняў Майя Габейра. Дарэчы, яна змагла злавіць адну з іх, але не ўтрымала раўнавагі і ўпала з дошкі - пад самы канец заходу. А вось Бурле, які кінуўся на дапамогу, сам таго не падазраючы, узышоў на прыліў вышынёй больш як 30 метраў.