Бразілія. Імпічменту не будзе

10 мая 2016

Рашэнне ніжняй палаты парламента аб судовым абвінавачанні бразільскага прэзідэнта Дзілмы Русеф ануляванае. Такое рашэнне прыняў новы спікер парламента Уалдзір Мараньяа. Ён знайшоў працэдурныя парушэнні падчас галасавання, якое прайшло 17 красавіка. Дэпутаты, паводле яго слоў, не павінны былі заяўляць аб сваім рашэнні да галасавання. Зараз кангрэс Бразіліі прагаласуе яшчэ раз. Нагадаем, апазіцыя з пачатку мінулага года абвінавачвае Русеф у парушэнні падатковага заканадаўства і маніпуляванні дзяржфінансамі.