Браты Царнаевы дзейнічалі ў адзіночку

24 апреля 2013

ФБР робіць першыя высновы пасля допыту. 19-гадовы Джахар прызнаўся, што выбухі яны ўчынілі праз жаданне абараніць іслам пасля войнаў у Іраку і Афганістане. Нагадаем, выбухі на марафоне ў Бостане 15 красавіка забралі жыцці трох чалавек. Параненых - больш за 180. Зараз уся ўвага прыкавана і да маці Царнаевых. Некаторыя СМІ мяркуюць, што яна магла навесці сыноў на думку тэракту. Джахару, які выжыў пасля затрымання, пагражае смяротная кара або пажыццёвае зняволенне. Яго брат Тамерлан быў забіты падчас затрымання.