Браты-смяротнікі, якія ўчынілі серыю выбухаў у Бруселі, працавалі ў сталічным аэрапорце

26 марта 2016

Пра гэта паведамляюць СМІ са спасылкай на інтэрв'ю, якое даў сваяк тэрарыстаў брытанскаму выданню "Зе Сан". Як стала вядома, Брахім і Халід Бакраўі працавалі ў авіягавані прыбіральшчыкамі. Следчыя брусельскі аэрапорт ужо пакінулі. Аднак аэравакзал бельгійскай сталіцы адчыніцца не раней за аўторак. Зараз у краіне працягваюцца антытэрарыстычныя рэйды. У Бруселі эвакуіраваныя жыхары раёна Баскюль. Прычынай паслужыў падазроны пакет, знойдзены паліцэйскімі. Раён ачэплены, на месцы небяспечнай знаходкі працуюць сапёры. Па ўсёй яго тэрыторыі блакіраваны рух транспарту.