Шлюб для ўсіх

18 мая 2013

У Францыі пастаўленая юрыдычная кропка па пытанні аб шлюбе для ўсіх. Прэзідэнт Франсуа Аланд падпісаў закон аб легалізацыі аднаполых саюзаў і дазволе такім парам усынаўляць дзяцей. Закон уступіць у сілу праз 10 дзён. Шлюб для ўсіх - адно з перадвыбарных абяцанняў Аланда - яшчэ на этапе законапраекта ён падзяліў французскае грамадства і выклікаў хвалю шматтысячных дэманстрацый па ўсёй краіне. Праціўнікі новага закона збяруцца на чарговую акцыю 26 мая. Адной з першых краін, якія адрэагавалі на падпісаны дакумент, стала Расія. Дэпутаты Дзярждумы рэзка раскрытыкавалі Аланда і выступілі з ініцыятывай забараніць усынаўленне расійскіх дзяцей грамадзянамі Францыі.