Boston Dynamics выпусціў з лабараторыі свайго новага робата

5 октября 2013

Ён мае аўтаномны рухавік і перамяшчаецца альбо галопам, альбо скачкамі, рухаючы пярэднімі і заднімі нагамі сінхронна. Хуткасць перамяшчэння пакуль невялікая - усяго 26 з планаваных 112 кіламетраў за гадзіну, але вынаходцы сцвярджаюць, што ў кошкі яшчэ ўсё наперадзе. Канчатковая задача канструктараў - стварэнне малапрыкметнага баявога робата-разведчыка, здольнага перамяшчацца па любой мясцовасці.