Бартавыя самапісцы егіпецкага лайнера А320 моцна пашкоджаныя

18 июня 2016

Бартавыя самапісцы егіпецкага лайнера А320, знойдзеныя на дне Міжземнага мора, моцна пашкоджаныя. Гэта заявілі ў камісіі па расследаванні авіякатастрофы. Дзве чорныя скрыні ўжо паднятыя на паверхню. Адна з іх дастаўленая ў Каір. Спецыялісты паспрабуюць аднавіць рэгістратары і вырузіць з іх інфармацыю. Калі гэта ім не ўдасца, то самапісцы плануюць адправіць для расшыфроўкі за мяжу. Нагадаем, лайнер EgyptAir, які накіроўваўся з Парыжа ў Каір, знік з радараў 19 мая. 66 чалавек, што знаходзіліся на борце, загінулі.