Бартавыя самапісцы Airbusa А320 дагэтуль не выяўлены

20 мая 2016

Прыярытэтнай версіі прычын учарашняй катастрофы самалёта А320 егіпецкіх авіяліній у следства дагэтуль няма. Дагэтуль не выяўлены і бартавыя самапісцы лайнера.

На дадзены момант працягваецца пошукава-выратавальная аперацыя ў Міжземным моры. Напярэдадні Узброеныя сілы Егіпта пацвердзілі выяўленне абломкаў прапаўшага лайнера EgyptAir, а таксама некаторых асабістых рэчаў пасажыраў. Іх здабываюць з вады. Паводле слоў экспертаў, абломкі самалёта разляцеліся па вялікім радыусе. Некалькі гадзін таму Мінабароны Грэцыі са спасылкай на егіпецкія ўлады заявіла аб выяўленні ў раёне пошуку фрагмента цела.

Напярэдадні міністр авіяцыі Егіпта Шэрыф Фахці пацвердзіў, што версія аб тэракце выглядае найбольш імавернай. Да гэтага ж схіляюцца і эксперты. Пілоты не паспелі паведаміць на зямлю аб якіх-небудзь праблемах на борце, а гэта значыць, што падзеі развіваліся імкліва. Разам з тым ні адна з тэрарыстычных груповак не ўзяла на сябе адказнасць за тое, што здарылася.

Airbus А320, які ляцеў па маршруце Парыж - Каір, прапаў з радараў у ноч на чацвер. На борце знаходзіліся 66 чалавек, сярод іх у трое дзяцей. Згодна са спісамі авіякампаніі, сярод пасажыраў - грамадзяне 12 дзяржаў. Большасць з іх былі егіпцяне і французы.