У краінах Еўрасаюза не знаходзяць кансенсусу па пытанні ўвядзення эмбарга на імпарт нафты і газу з Расіі. Аб гэтым заявіў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі. Барэль удакладніў - Еўракамісія не бачыць дастатковай падтрымкі не толькі поўнага эмбарга, але і альтэрнатыўных санкцый - такіх, як увядзенне штрафных мыт на нафтавыя і газавыя пастаўкі з Расіі. Адзначаецца, што гэту тэму зноў абмяркуюць на наступным саміце ЕС напрыканцы мая. Канчатковая прапанова на абмеркаванне яшчэ не вынесена.
Барэль: Шэраг краін ЕС выступае супраць эмбарга на нафту і газ з Расіі
26 апреля 2022













