Змагацца з забруджваннем акіяна дамовіліся сусветныя дзяржавы на саміце "Вялікай дваццаткі"

17 июня 2019

Міністры аховы навакольнага асяроддзя заключылі першае міжнароднае пагадненне па скарачэнні пластыкавых адходаў у Сусветным акіяне. У ім сфармуляваныя агульныя для ўсіх правілы, аднак іх выкананне  добраахвотнае, і гэтым незадаволены эколагі. Яны адзначаюць, што неабходна прыняць больш дакладныя абавязацельствы. Дарэчы, штогод у Сусветны акіян выкідваецца каля 8 мільёнаў тон пластыку, які раскладаецца дзясяткі гадоў. Нядаўна члены падводных экспедыцый знайшлі пластыкавае смецце нават у Марыянскай упадзіне - самым глыбокім  пункце планеты.