Палітыкі, якія падтрымаюць любы законапраект супраць выхаду краіны з Еўрасаюза без пагаднення, будуць пазбаўленыя права ў далейшым прадстаўляць дадзеную палітычную сілу ў Палаце суполак, і не змогуць удзельнічаць у наступных парламенцкіх выбарах ад яе імя. Яны змогуць прадоўжыць сваю працу толькі ў статусе незалежных дэпутатаў. Нагадаем, зараз Борыс Джонсан прыпыніў работу парламента да 14 кастрычніка. Зараз парламентарыі не змогуць перашкодзіць выхаду краіны з ЕС без пагаднення.
Борыс Джонсан прыгразіў выключыць з партыі нязгодных з ім кансерватараў
2 сентября 2019













