Вялікі рэпартаж "Кітайская грамата"

6 февраля 2015

Кітайскія тэхналогіі развіваюцца імкліва. Прагрэс відавочны. Не варта забывацца і пра тое, што менавіта тут прыдумалі компас, фарфор, порах і тысячу іншых вынаходстваў. У Кітаі ёсць на што паглядзець. Гэта прыцягвае мільёны турыстаў, і ў тым ліку і з Беларусі. За больш чым 20-гадовую гісторыю дыпадносін нашы краіны зрабілі сапраўдны рывок у эканоміцы, вытворчасці, адукацыі і культурным абмене. 

Журналісты Агенцтва тэленавін на ўласным прыкладзе даведаліся, што значыць жыць, працаваць і адпачываць у Кітаі. У чым сакрэт поспеху карпарацый з сусветным імем? І як традыцыі спалучаюцца з найноўшымі тэхналогіямі? Не прапусціце тое, аб чым ніколі не прачытаеце ў даведніках. Сёння вечарам на "Беларусь 1" - вялікі рэпартаж "Кітайская грамата".