Вялікае свята ў княстве Манака

11 мая 2015

Учора хрысцілі дзяцей князя Альбера II і яго жонкі Шарлен. Пяцімесячных двайнят - прынца Жака і прынцэсу Габрыэлу - хрысцілі ў галоўным саборы краіны. Урачыстую цырымонію паказвалі па тэлебачанні, таксама спецыяльныя экраны былі ўсталяваныя на вуліцы побач з палацам. Пасля хрышчэння спадчынніку прастола была прысвоеная першая ступень рыцарскага ордэна каралеўства - Вялікі крыж ордэна Грымальдзі, а яго сястра стала вялікім афіцэрам - гэта другая ступень. У рыцары таксама прысвечаныя хросныя бацькі прынца і прынцэсы з ліку блізкіх сваякоў і сяброў княжацкай пары.