Вялікі адронны калайдар запушчаны пасля двухгадовага перапынку

6 апреля 2015

Пасля мадэрнізацыі найбуйнейшы ў свеце паскаральнік зараджаных часціц стаў больш магутным. Навукоўцы разлічваюць, што новыя выпрабаванні дапамогуць зразумець узнікненне і развіццё Сусвету. Першыя сутыкненні пучкоў зараджаных часціц пачнуцца прыкладна праз месяц. Зрабіць жа якія-небудзь новыя адкрыцці з дапамогай калайдара, верагодна, атрымаецца толькі з другой паловы наступнага года.