Большасць дэпутатаў Украіны выступілі ў падтрымку законапраекта аб адмене дэпутацкай недатыкальнасці

19 октября 2017

Большасць дэпутатаў Украіны выступілі ў падтрымку законапраекта аб адмене дэпутацкай недатыкальнасці, унесенага прэзідэнтам Парашэнкам. Два адпаведныя дакументы накіраваныя на разгляд у Канстытуцыйны суд краіны. Змяненні ўступяць у сілу толькі з 1 студзеня 2020 года. Адмена дэпутацкай недатыкальнасці - адно з асноўных патрабаванняў удзельнікаў акцыі пратэсту. Яна працягваецца ля сценаў парламента Украіны трэці дзень. Падчас сутыкненняў былі затрыманыя 11 чалавек. Зрэшты, на гэты момант становішча ў цэнтры Кіева даволі спакойнае. Раней прэзідэнт Украіны адмовіўся сустракацца з дэпутатамі - арганізатарамі мітынгу.