Большасць авіякампаній спыняюць палёты над Сірыяй

13 апреля 2018

Праз абвостранае становішча большасць авіякампаній спыняюць палёты над Сірыяй. Маршруты перагледзелі "Эйр Франс", "Люфтганза", брытанскі "Ізіджэт". Кувейцкая авіякампанія адмяніла палёты ў Бейрут. Перавозчыкі палічылі за лепшае не рызыкаваць. Учора і ў ЗША папярэдзілі пілотаў грамадзянскай авіяцыі, што да 12 мая тэрыторыя паміж брытанскай авіябазай на Кіпры і сталіцай краіны Нікасіяй будзе лічыцца небяспечнай. Прычына - актыўнасць брытанскіх вайскоўцаў у рэгіёне.