Вялікія панды перасяліліся ў іншы разрад у Чырвонай кнізе

5 сентября 2016
Зараз яны пераведзены з разраду тых, хто вымірае, у разрад уразлівых. Такое рашэнне Міжнароднага саюза аховы прыроды. Як адзначаецца ў спецдакладзе Сусветнага фонду дзікай прыроды, з 2004 па 2014 год папуляцыя вялікай панды ў Кітаі павялічылася да 1864 асобін. Усяго ў свеце налічваецца каля 2060 гэтых жывёлін.