Вялікая вада адступае ад Венецыі

18 ноября 2019
Горад пакутуе ад наймацнейшай за апошнія амаль 150 гадоў паводкі. Яе  прычынай называюць глабальнае пацяпленне. Непапраўны ўрон нанесены помнікам гісторыі,  спустошаны магазіны, рэстараны і брэндавыя буцікі. Пашкоджаны грамадскія будынкі, набярэжныя, музеі, школы і жылыя дамы. Кабмін Італіі ўжо выдзеліў з бюджэту 20  мільёнаў еўра  на ліквідацыю наступстваў. Аднак, паводле папярэдніх звестак,  урон ужо перавышае мільярд еўра. Італьянскія ўлады звярнуліся да ўсяго свету з просьбай аб дапамозе (відео).