Медыцынскі кансультатыўны савет Польшчы па каранавірусе ліхаманіць. Большая частка членаў пайшла ў адстаўку. Паводле заявы ўрачоў, урад не прыслухваецца да іх меркавання падчас прыняцця рашэнняў адносна пандэміі. Пры сыходзе яны адправілі калектыўны ліст прэм'еру Маравецкаму, у якім заявілі нездавальненне абмежаванымі дзеяннямі ўлад падчас восеньскага ўсплёску заражэнняў. З 17-ці членаў у адстаўку падалі 13. Кансультатыўны медыцынскі савет дае рэкамендацыі ўраду Польшчы па неабходных мерах датычна пандэміі. Аднак, як паказвае практыка, "Права і справядлівасць" у медыцынскіх пытаннях разлічвае не на экспертаў, а на сябе.
Большая частка медыцынскага кансультатыўнага савета Польшчы па каранавірусе пайшла ў адстаўку
15 января 2022













